Менеджэра EPAM не вызвалілі пасля «сутак». На яго завялі крымінальную справу
Вядучы бізнэс-аналітык EPAM Дзяніс Насура не выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. На яго заведзеная крымінальная справа, паведамляе dev.by са спасылкай на знаёмых мужчыны.
Перад Новым годам Дзянісу Насура прад'явілі абвінавачванне па ч. 1
арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі
парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), мера стрымання — арышт на 2 месяцы. З 31
снежня мужчына знаходзіцца ў СІЗА № 1.
У Дзяніса Насура чацвёра дзяцей, з іх трое — непаўналетнія.