Маці адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняе ў судзе Віктара Бабарыку, звальняюць з БДУ
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з 17 красавіка не працягвае кантракт з выкладчыцай грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Аленай Лаеўскай.
Як паведамляе ТГ-канал «Юрфак за праўду», сёння Алена Лаеўская правяла на факультэце свае апошнія пары.
Выкладчыца мае
22-гадовы стаж працы ў БДУ, у яе больш за 150 навуковых публікацый.
Сын Алены
Лаеўскай — вядомы адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Ён абараняе ў судзе інтарэсы
экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі.
Паводле «Еўрарадыё».