Партыя Віктара Бабарыкі арыентуецца на 20 тысяч членаў
Пра гэта распавялі ў адмысловым стрыме паплечнікі зняволенага палітыка Максім Баграцоў і Іван Краўцоў.
Партыя Віктара Бабарыкі «Разам» мае намер сабраць 20 тысяч членаў. Аб гэтым распавялі ў нядаўнім стрыме паплечнікі былога кандыдата ў прэзідэнты Максім Баграцоў і Іван Краўцоў.
Асноўныя тэзісы іх выступу агучыла прэс-служба Віктара Бабарыкі:
▪️ Дзейнасць партыі — гэта не будаўніцтва партызанскай або
канспіратыўнай арганізацыі, нам вельмі важна, каб усё было адкрыта.
▪️ Мы ніколі не перадаем асабістыя дадзеныя ніякім
дзяржорганам без вашага згоды. База дадзеных знаходзіцца ў бяспечным месцы.
Важна разумець, што ўдзел у партыі — гэта публічная дзейнасць.
▪️ Бліжэйшая задача — правесці ўстаноўчы з'езд у канцы траўня.
Мы дзейнічаем у рамках Закона аб партыях, ведаем, што да яго рыхтуюцца змены. І
калі яны з'явяцца — будзем адаптавацца. На ўстаноўчы з'езд трэба сабраць 1000
чалавек. Але нават калі неабходная колькасць удзельнікаў павялічыцца, як
кажуць, да 3000, не думаю, што гэта будзе для нас праблемай.
▪️ Мы арыентуемся на 20 000 чалавек. Разлічваем, што да
канца лета мы гэтай лічбы дасягнем.
▪️ Зараз уся большасць сканцэнтравана на тым, як пабудаваць
сістэму грамадскага ўладкавання, на прынцыпах таго, як павінна жыць грамадства, а
не на ўжытковых дробных праблемах.