Лукашэнка патрабуе жорсткага кантролю за гуманітарнай замежнай дапамогай
За гуманітарнай дапамогай, якая трапляе ў Беларусь, павінен быць жорсткі кантроль. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 30 красавіка. Беларускі кіраўнік асцерагаецца, што гэтыя грошы могуць пайсці на так званую "дэструктыўную дзейнасць". Пра гэта піша Еўрарадыё.
![Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА](/img/v1/images/luka_3004.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА
«Мы бачым актывізацыю нашых заходніх партнёраў — розных фондаў і асацыяцый па фінансаванні так званых гуманітарных праектаў. Маю пазіцыю вы ведаеце. Ні капейкі не павінна быць выдаткавана на дэструктыўную дзейнасць унутры краіны. Выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі з-за мяжы павінна быць пад самым жорсткім кантролем», — цытуе БЕЛТА яго словы.
Дарэчы, сёлета Беларусь атрымала ўжо з-за мяжы каля 20 мільёнаў долараў бязвыплатнай дапамогі. Такую лічбу дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ігар Кудрэвіч, піша "СБ. Беларусь сегодня". За апошнія тры гады дапамога ў выглядзе грошай і тавараў склала 238 мільёнаў долараў.