Лекі ў Беларусі можна будзе набываць анлайн?


Міністэрства аховы здароўя зрабіла цікавую прапанову — дазволіць анлайн-продаж лекаў, піша «Эканоміка Беларусі».

svjatlo__zjaleny__sihnal__minsk_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg

Праект гэтага рашэння вынесены на грамадскае абмеркаванне. Яно працягнецца да 31 снежня.

Згодна з праектам пастановы, у інтэрнэце могуць дазволіць прадаваць лекі са спісу безрэцэптурных прэпаратаў. Аднак сродкі з доляй этылавага спірту вышэй за 25% патрапяць пад выключэнне.

Прадаваць безрэцэптурныя прэпараты змогуць толькі інтэрнэт-аптэкі, уключаныя ў спецыяльныя рэестры Дзяржфармнагляду.