Крыніцы: Расійскія зоркі выязджаюць за мяжу — Пугачова, Галкін, Земфіра, Літвінава
Яны не падтрымліваюць агрэсію Расіі ва Украіне.
Зоркі расійскага шоў-бізнесу Ала Пугачова, яе муж Максім
Галкін, Земфіра і Рэната Літвінава, як мяркуецца, пакінулі тэрыторыю Расіі.
Паводле інфармацыі СМІ і Telegram-каналаў, іх бачылі ў аэрапортах Масквы. Самі
знакамітасці пакуль не каментавалі гэтую інфармацыю, адзначае «Обозреватель».
Пра ад'езд Алы Пугачовай з мужам і дзецьмі распавяла свецкая
аглядальніца Бажэна Рынска. «Ала Пугачова паляцела з Расіі 28 лютага праз
Унукава-3. Пра гэта паведаміў жыхар Патрыяршых, які ў гэты ж дзень ляцеў у
Англію», — напісала яна.
Крыніцы не выключаюць, што Прымадона з мужам і дзецьмі Лізай і Гары цяпер знаходзяцца ў Юрмале (Латвія), дзе ў артысткі ёсць асабняк, а таксама жыве яе сяброўка, спявачка Лайма Вайкуле.