Коля Лукашэнка стаў "лепшым даследчыкам" Беларусі
Малодшы сын кіраўніка Беларусі атрымаў дыплом на конкурсе даследчыкаў за працу пад назвай "Уплыў камп'ютара на зрок".
Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом на конкурсе "Я — даследчык".
"Юны даследчык вывучыў прычыны, чаму пагаршаецца зрок, і прапанаваў гімнастыку для захавання зроку. Апісаў тыя практыкаванні, якія яму дапамагаюць, і нават пракансультаваўся ў медыкаў", — распавяла пра працу Мікалая Лукашэнкі рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сітнікава, піша "Камсамольская праўда".
Цікава, што старэйшы сын Ірыны Абельскай, Дзмітрый, працуе доктарам-афтальмолагам аддзялення лазернай хірургіі ў Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры. Ці дапамагаў ён малодшаму брату ў конкурснай працы, невядома.