Кітай разам з Расіяй выступае супраць пашырэння NАТO
Кітай далучыўся да Расіі ў супрацьдзеянні далейшаму пашырэнню NATO, бо дзве краіны збліжаюцца ў супрацьстаянні Захаду.
Масква і Пекін выступілі з заявай, якая дэманструе іх згоду па цэлым шэрагу пытанняў. Гэтая заява паўстала па выніках сустрэчы Пуціна з кіраўніком Кітая падчас візіту расійскага прэзідэнта на зімовыя Алімпійскія гульні, паведамляе ВВС.
Пуцін сцвярджае, што заходнія дзяржавы выкарыстоўваюць абаронны альянс NATO для падрыву Расіі.
Хоць у вялікай і шматслоўнай сумеснай заяве кіраўнікоў Расіі і Кітая Украіна наўпрост не згадвалася, абедзве краіны абвінавацілі NАТO ў падтрымцы ідэалогіі халоднай вайны.
Перамовы, якія, паводле Крамля, былі «вельмі цёплымі», адбыліся напярэдадні цырымоніі адкрыцця Гульняў. Упершыню з пачатку пандэміі лідары сустрэліся тварам да твару.
«Сяброўства паміж [Расіяй і Кітаем] не мае межаў, няма "забароненых" сфер супрацоўніцтва», — гаворыцца ў заяве.