Далучыцеся сёння да кампаніі ў падтрымку Яўгена Васьковіча
У панядзелак 16 лютага, у Дзень Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, усе неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці ў Мінску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітзняволенаму Яўгену Васьковічу.
Малады чалавек асуджаны на 7 гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні ў дачыненні да будынку Камітэту дзяржбяспекі ў Бабруйску. За 3 гады зняволеньня, паводле сяброў Яўгена Васьковіча, ён адбыў больш за 200 дзён у карцэры. Дагэтуль вязень магілёўскай турмы больш за год не сустракаўся з маці і толькі напачатку лютага адміністрацыя ўстанова дала яму такую магчымасць. Як апавяла "Свабодзе" ягоная маці Рушання, яны нарэшце пабачыліся, дакладней, цягам 2 гадзінаў размаўлялі праз шкло.
Ужо больш за 5 гадоў кожны 16 дзень месяца дае нагоду ўсяму свету звярнуць увагу на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Грамадскія і палітычныя актывісты заклікаюць усіх людзей добрай волі далучацца да падпісання віншавальных паштовак палітзняволеным. Гэтым разам прапануецца падтрымаць Яўгена Васьковіча.