Яшчэ адзін раскол у беларускім грамадстве — адносна вайны ва Украіне
Для беларусаў расійска-ўкраінская вайна — гэта перадусім пераасэнсаванне ўласнага светапогляду, лічыць праваабаронца Алесь Рамановіч.
«Ад моманту ўварвання Расіі ва Украіну свет пачынае жыць у іншай рэальнасці, абрынуліся ўсе міжнародныя правілы, усталяваныя пасля Другой сусветнай вайны”, — сказаў «Радыё Рацыя» праваабаронца з Пінску Алесь Рамановіч, які працяглы час вучыўся і жыў ва Украіне.
Паводле ягоных слоў, для беларусаў расійска-ўкраінская вайна — гэта перадусім пераасэнсаванне ўласнага светапогляду. — Я шакаваны, я не думаў, што Расія можа пачаць бамбіць гарады Украіны. Я ўсё ж такі думаў, што проста ўзмацняць групоўкі так званых ДНР і ЛНР, і адтуль пойдзе наступ. Сама сітуацыя з вайной ва Украіне спрыяе таму, што беларускае грамадства расколатае на праўкраінскае і прарасійскае. Але гэта не будзе так ярка выяўлена.
Праваабаронца ўпэўнены, што наступствы ўварвання Расіі ва Украіну будуць адчувальныя з цягам часу і цяжарам лягуць на Беларусь.