«Я ў цэнтры Пінска п'ю каву». Літаратар Севярын Квяткоўскі выйшаў на волю

Пра гэта мужчына напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. І таксама апублікаваў адпаведны фотаздымак.

268275031_125652586622931_664831355984080602_n.jpg

«Сябры, я ў цэнтры Пінска п'ю каву,напісаўСевярын Квяткоўскі. — Гэта было кіно, цырк і армейскі анекдот. Зрэшты, смешна да пэўнай мяжы, бо я займеў на сабе крымінальную справу. Аддыхаюся, і пачну распавядаць».

Журналіст, публіцыст, пісьменнік Севярын Квяткоўскі быў затрыманы 19 студзеня, калі вярнуўся на радзіму з-за мяжы.

Севярыну Квяткоўскаму 48 гадоў. З сярэдзіны 1990-х ён супрацоўнічаў з беларускімі недзяржаўнымі СМІ.