Гродна прымае 11-ты міжнародны байк-рок фэст “Хавайся ў бульбу”

У маляўнічым месцы на беразе Нёмана сабраліся сотні байкераў з Беларусі, а таксама блізкага і далёкага замежжа — аматары доўгіх падарожжаў і рок-музыкі.



2-дзённая музычная частка фестывалю складаецца з выступаў расійскіх і беларускіх гуртоў, сярод якіх самыя вядомыя — “Крама”, “Трубецкой”, “Чорны абеліск” і “Мангол Шуудан”.

thumbs_fest11.jpg

Па словах аднаго з арганізатараў фестывалю Сяргея Фінскага, фестываль не здарма лічыцца адным з самых цікавых у Беларусі:

— Фестывалі рабілі і да таго, але 10 гадоў таму мы вырашылі надаць яму нейкі статус і накірунак. Чаму выйшла такая назва? Хацелася нечага вясёлага і дадаць крыху народнага фальклору.

thumbs_fest8.jpg

У гэтым годзе арганізатары фестывалю “Хавайся ў бульбу” разлічваюць, што колькасць удзельнікаў перавысіць 1000 чалавек. Што да гісторыі назвы фэсту, то яна паходзіць ад назвы аднайменнага альбома гурта “Крама”, які пабачыў свет у 2001 годзе.

 Беларускае Радыё Рацыя