Герб з «Пагоняй» вярнулі ў цэнтр Віцебска — вершніка на ім паменшылі, фон зрабілі зялёным
Дэмантаваны герб Віцебскай вобласці вярнулі на месца, паведамляе выданне "Народныя навіны Віцебска".

Колаж з фота vitebsk.cc
На здымку, апублікаваным выданнем, відаць, што выява вершніка на гербе паменшылі, а саму "Пагоню" размясцілі на зялёным фоне.
Нагадаем, светлавы кораб з гербам Віцебскай вобласці, на якім намаляваная «Пагоня», дэмантавалі пятага студзеня. Усталяваны ён быў на гэтым будынку яшчэ ў 2009 годзе, пасля зацвярджэння геральдычных сімвалаў Віцебскай вобласці.
Паводле reform.by