Фільм «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання»
У сеціве з'явіўся першы фільм з цыклу «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання». Праваабаронцы і грамадскія дзеячы, абвінавачваемыя і іх сваякі звяртаюць увагу на недасканаласць судовай сістэмы, наяўнасць катаванняў у беларускіх турмах, адсутнасць прэвентыўнага эфекту смяротнага пакарання. І заклікаюць адмовіцца дзяржаву ад найвышэйшай меры пакарання.
Рэжысёр фільма — Сяргей Ісакоў.
У другім фільме глядач даведаецца пра тое, што ў людзей, якія здзясняюць смяротнае пакаранне, дэфармуецца псіхіка — пазбаўляць чалавека жыцця вялікі стрэс. Дзяржава плоціць катам грошы за забойствы.
Трэці фільм прысвечаны маральнаму аспекту — чалавек не мае права забіраць жыццё
іншага чалавека, забойства не ёсць правасуддзе.
Апроч таго, смяротнае пакаранне не папярэджвае новыя злачынствы. Неэфектыўнасць смяротнага пакарання — яго наяўнасць не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў. І наадварот — у краінах, дзе адмененае смяротнае пакаранне, менш залачынстваў. І гэча чацвёрты аргумент за адмову ад
найвышэшай меры пакарання.
Смяротнае пакаранне — гэта яшчэ і катаванне для сваякоў
пакаранага — у Беларусі цела расстралянага не выдаецца для пахавання сваякам, месца
пахавання застаецца таямніцай, у пасведчанні аб смерці расстралянага ў графе «прычына смерці» ставіцца прочарк. Пра гэта — у апошнім фільме цыклу.