Еўрапейскія дыпламаты заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў
У другую гадавіну сфальсіфікаваных выбараў прадстаўнікі Еўрапейскага саюзу і краін-аднадумцаў працягваюць заклікаць беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных, да спынення рэпрэсій дзяржавы супраць грамадства.
Гэты заклік падтрымалі прадстаўнікі дыппрадстаўніц ЕС, Аўстрыі, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Германіі,
Італіі, Латвіі, Польшчы, Літвы, Румыніі, Славакіі, Швецыі і ЗША.
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 1261 чалавека. Насамрэч іх у беларускіх турмах значна больш.