Добры ровар — ровар з іменем: як у Мінску арганізуецца бясплатны пракат

Неўзабаве ў сталіцы з’явіцца "Добры ровар" — першы цалкам бясплатны велапракат на 25 ровараў. Працаваць ён пачне ад вясны, у жалезных коней будуць імёны і ўся амуніцыя, а пакуль праект шукае валанцёраў і ўласна ровары.



dsc00231.jpg

"Уражанне, што гэта ім даюць новы ровар"

Крок супраць культуры спажывецтва з верай у дабрыню робяць сябры “Гаража 38” — супольнасці раварыстаў і валанцёрскай веламайстэрні. З вясны-2015 Кірыл Кудравец, Ігар Іваноў, Зміцер Васьковіч, Усевалад Драбышэўскі збіраюцца арганізаваць бясплатны велапракат у цэнтры Мінска, дакладней — у межах другога кальца на першы час.

"Ровары будуць размешчаныя ў цэнтральнай частцы Мінску на паркоўках у найбольш зручных для катання месцах. Мы хочам увесці практыку ставіць іх ля асабліва насычаных транспартных вузлоў, дзе ёсць заторы”, — дзеліцца задумай Ігар.

Ідэя пракату прыйшла з Чэхіі, падчас адукацыйнага візіту ў Прагу, ад Школыэкалагічнагаактывіста, дзе хлопцы пабачылі такі на свае вочы.

greenbelarus.info__files_field_ima_cb9b25b24fbfcdf4bd5f31d800345e76.jpeg

Ровары шукаюць тыя, якія людзям не трэба, якія ў бабулі, у гаражы, на лецішчы… І іх прыносяць. Людзі розныя, у большасці яны шмат усміхаюцца — "і такое ўражанне, што гэта ім даюць новы ровар, — дзівіцца Ігар. — У іх столькі жадання дапамагчы, каб гэта ўсё было — яны нават выбачаюцца, калі нешта зламана. Але мы кажам: "Бярэм усё".

Бардачкі і паркоўкі

Парковак будзе штукі 3, а ровараў — 25. Пакуль што ў гаражы стаіць толькі 10, на якіх можна катацца, і колькі запчастак. Пасля ровары расфарбуюць і дадуць ім імёны, каб былі пазнавальныя, павесяць катафоты і маячкі:

"Мы хочам даць адухаўленасць роварам, каб на іх было прыемна пакатацца. Зараз працуем з аэраграфікай, каб пафарбаваць максімальна якасна".

Бардачкі кожнага збіраюцца запоўніць карыснай інфармацыяй, у тым ліку матэрыяламі па культуры руху, аркушамі, на якіх пазначаны цікавы маршрут па цэнтры.

Таксама ёсць ідэя байк-кросінгу, выключна для спальных раёнаў: паставіць ровары без коду, каб любы чалавек мог знайсці іх дзе заўгодна — у Каменнай горцы ці ў Зялёным лузе — пакатацца і пакінуць дзе заўгодна. Яны будуць мець адмысловыя старонкі: ровар-"Вандроўнік" ці "Лятучы галандзец".

азам праверым, ці можа такая канцэпцыя існаваць у нашай краіне", — агучвае Ігар ідэю, да якой многія паставіліся б са скепсісам.

Трэба валанцёры, дызайнеры, праграмісты і юрысты

Велапракат будзе працаваць праз інтэрнэт-сэрвіс, дзе кожны жадаючы зможа зарэгістравацца і атрымаць на мабільны код ад замка. Такая мера трэба, каб кантраляваць, у каго ровары.

"Нават заходняя практыка паказвае, што за адзін дзень у ЗША ўсе 300 ровараў скралі", — кажа Ігар.

Аўтары ідэі збіраюцца далей працаваць над бяспекай і юрыдычнымі пытаннямі, звязанымі з адказнасцю, калі, напрыклад, дзіця трапіць у аварыю. Таму праекту "Добры ровар" патрабуюцца валанцёры, якія разбіраюцца ў праве — ну і проста людзі, праграмісты, дызайнеры, а таксама запчасткі і самі ровары.

"…Мы не хочам камерцыялізаваць праект, мы за сяброўскія стасункі. Кірыл — самы добры чалавек, мы жывімся яго верай у дабро і верым, што людзі будуць дапамагаць", — кажа Ігар.

Манаполіі — не!

"Добры ровар" зараз выключна валанцёрскі, таму некаторыя ровары, за якія просяць невялікую, але суму, атрымаць не выпадае. Надалей хлопцы будуць працаваць і са спонсарамі, кампанію па пошуку будуць запускаць неўзабаве. Адзінае вядома дакладна — Ігар і Кірыл не збіраюцца аддаваць перавагу некаму аднаму, звязвацца будуць з усімі зацікаўленнымі асобамі і фірмамі.

Таксама аўтары праекта плануюць супрацоўнічаць з існуючай Школай кіравання роварам, а таксама усімі роварнымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

"…Мы вельмі ўдзячлівыя таварыству "Зялёная сетка", Цэнтру экалагічных рашэнняў і Мінскаму роварнаму таварыству за інфарматыўную і экспертную падтрымку. Таксама усім сябрам і знаемым, хто ужо зрабіў свой унесак у нашу ініцыятыву", — кажуць арганізатары.

Ровар для дэндзі ці ровар для кірзавых ботаў?

Адна з мэтаў праекта — паўплываць на культуру веларуху ў Мінску, бо апошнім часам расце колькасць раварыстаў, а разам колькасць канфліктаў між удзельнікамі руху. Ну і немагчыма забыць пра праблему бардзюраў. Апроч інфармацыі ў бардачках ровараў, аўтары збіраюцца цягам велапракату праводзіць акцыі, накіраваныя на распаўсюд добрай культуры.

Ну і дзе халява, там людзі — так аўтары спадзяюцца паспрыяць развіццю веларуху ў горадзе ў цэлым, а іміджу ровара — палепшыцца.

"У ровара досыць нізкі прэстыж, — мяркуе Кірыл Кудравец. — Ён лічыцца больш транспартам для адпачынку і спорту, і не лічыцца ўласна транспартам. Я бачу, што гэта асноўная праблема.

Некаторыя думаюць, нібы ровар для вёскі, не зусім прэстыжна і прыгожа, ці што па дарозе на працу чалавек змерзне ўзімку ці спацее летам. Насамрэч шмат у якіх арганізацыях няма ўмоваў — душу ці шафы для пераапранання. Можа быць, кіраўніцтва не ўхваляе такія паездкі і лічыць, што гэта пашкодзіць карпаратыўнаму стылю.

Мяркую, мы справакуем большы попыт на велаінфраструктуру і так будзем прасоўваць ровар".

greenbelarus.info