Былога падпалкоўніка міліцыі будуць судзіць за «перавышэнне ўлады»

Ён выходзіў на пратэсты і патрабаваў аднавіць законнасць у Беларусі.

budzko.jpg

Пётр Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў, быў намеснікам начальніка РАУС.
Пасля падзеяў жніўня 2020 года выходзіў на пратэсты ў Іўі разам з іншымі жыхарамі мястэчка і патрабаваў аднаўлення законнасці. У снежні 2020-га мужчыну прысудзілі арышт за ўдзел у «несанкцыяваным масавым мерапрыемстве».
У жніўні 2021-га Пятра затрымалі, правялі ператрусы дома і на дачы. Цяпер яму пагражае да 10 гадоў турмы, бо экс-міліцыянт стаў абвінавачаным паводле ч. 3 ст. 426 Крымінальнага кодэксу («Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў»).