Брэсцкі актывіст Андрэй Шарэнда знаходзіцца дома

Андрэй Шарэнда даглядае двух непаўналетніх дзяцей, пакуль іх маці змешчаная ў СІЗА.

Андрэй Шарэнда

Андрэй Шарэнда

Брэсцкі актывіст Андрэй Шарэнда знаходзіцца дома.
Сёння ён быў затрыманы і дапытаны. Зараз Андрэй пад хатнім арыштам, яму забаронена карыстацца тэлефонам, у тым ліку месенджарамі, паведамілі «Белсату» сваякі мужчыны.
Нагадаем: Андрэй Шарэнда даглядае двух непаўналетніх дзяцей, пакуль іх маці Паліна Шарэнда-Панасюк ужо змешчаная ў СІЗА.