БНФ заклікаў МЗС Беларусі да падпісання канвэнцыяў Савета Эўропы па абароне жывёлаў

2 лістапада Грамадзкае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне» накіравала ў Міністэрства замежных справаў Беларусі зварот з прапановамі аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да tўрапэйскіх канвенцыяў па абароне жывёлаў, якія распрацаваныя ў межах Савету Еўропы.

animal_rights.jpg


Прапанова БНФ выкліканая тым, што ў гэтым годзе ўрадам быў адкліканы з парламэнту праект Закона Рэспублікі Беларусь «Пра абыходжанне з жывёламі» (гэта стала вядома з ранейшага адказу Палаты прадстаўнікоў на звароты Моладзі БНФ). Такім чынам на нявызначаны тэрмін спыненая праца па прыняцьці нацыянальнага прававога акта, які б рэгуляваў праваадносіны грамадзянаў і арганізацыяў у галіне абыходжання з жывёламі.
Як адзначае БНФ “Адраджэнне”, у сітуацыі, калі законатворцам не атрымліваецца знайсьці паразуменьне паміж усімі зацікаўленымі бакамі падчас распрацоўкі нацыянальнага закона, прыняццё падставовых міжнародных стандартаў магло бы даць штуршок да канцэптуальна новага падыходу ў прававым рэгуляванні ў азначанай галіне.
Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне” прапануе МЗС разгледзіць магчымасць далучэньня Беларусі да тых канвэнцыяў Савета Еўропы, якія адкрытыя да падпісання тымі краінамі, якія не з'яўляюцца сябрамі Савета Эўропы:
- Еўрапэйская канвэнцыя аб абароне хатніх жывёлаў
- Еўрапэйская канвэнцыя аб абароне жывёлаў, якія размяшчаюцца на фэрмах
- Еўрапэйская канвенцыя аб абароне пазваночных жывёлаў, якія выкарыстоўваюцца для экспэрымэнтаў альбо ў іншых навуковых мэтах,
- Еўрапэйская канвэнцыя аб абароне жывёлаў, якія прызначаныя на забой
- Еўрапэйская канвэнцыя аб абароне жывёлаў пры міжнароднай перавозцы,
Як адзначаецца ў звароце за подпісам намесніка старшыні БНФ “Адраджэньне” Зьміцера Салошкіна, асаблівую значнасьць для Рэспублікі Беларусь мае менавіта Канвенцыя аб абароне хатніх жывёлаў. Мэтай гэтай міжнароднай дамовы з’яўляецца абарона жывёлаў і іх патрэбаў, а некаторыя яе нормы таксама скіраваныя на абарону здароўя і жыцця чалавека.
У звароце грамадскага аб’яднаньня даецца аналіз пазытыўнага досведу імплементацыі Беларусьсю іншых канвенцыяў Савета Эўропы, якія падпісаныя нашай краінай: на дадзены момант Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай 14-ці канвэнцыяў Савета Еўропы (у сфэрах культуры, адукацыі, права, барацьбы з карупцыяй і гандлем людзьмі, спорту). Сярод іншага, з 1 чэрвеня 2013 года наша краіна з’яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі аб захаванні жывёльнага свету і прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе. Гэты пазітыўны досьвед варта ўлічваць і развіваць шляхам далучэння нашай краіны і да іншых зоаабарончых нарматыўных інструмэнтаў Савета Еўропы.
“Далучэньне Рэспублікі Беларусь да міжнародных дамоваў Савета Еўропы ў галіне абыходжання з жывёламі істотна наблізіць нашую краіну да эўрапэйскіх стандартаў у гуманітарнай сферы. Імплементацыя гэтых міжнародных дагавораў будзе садзейнічаць паступальнаму развіццю прававога рэгулявання на высокім узроўні ў той вобласці, якую пакуль не ўдалося ўрэгуляваць прыняцьцем нацыянальнага заканадаўчага акту” – адзначаецца ў звароце ГА БНФ “Адраджэньне”.
Далучэнне Беларусі да еўрапэйскіх канвенцыяў па абароне жывёлаў адпавядае заяўленаму беларускім МЗС курсу на пашырэньне ўдзелу нашай краіны ў нарматыўна-прававых інструмэнтах Савета Эўропы згодна з Планам дзеянняў Савета Эўропы ў дачыненні да Беларусі на 2016-2017 гады (са згоды беларускага боку быў падоўжаны на 2018 год) і можа быць адным з напрамкаў супрацоўніцтва на наступны перыяд.
Паводле прэс-рэлізу