Беларуска Марына Арзамасава — чэмпіёнка свету ў бегу на дыстанцыі 800 метраў

Беларуская 27-гадовая спатоўка Марына Арзамасава прынесла Беларусі першае золата на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне.



1r46q_1s8aa.jpg

Арзамасава стала пераможцай першынства планеты на дыстанцыі 800 метраў. Беларуска знаходзілася ў ліку лідэраў вялікую частку дыстанцыі, а за 200 м да фінішу распачала атаку і адарвалася ад саперніц, здолеўшы ў выніку ўтрымаць перавагу.

Другое месца заняла канадка Меліса Бішоп. Тройку прызёраў замкнула кенийка Юніс Джепкоеч Сум.

Адзначым, што ў паўфінале беларуска была другой сярод усіх удзельніц, паказаўшы лепшы час у кар'еры і трэці вынік сезона ў свеце (1 хвіліна 57,4 секунды). У кваліфікацыйных забегах Арзамасава паказала лепшы час сярод суперніц (1.58,69).

Медаль Арзамасавай — другая для беларускіх спартсменаў на ЧС-2015 у Пекіне. Напярэдадні бронзу заваявала Аліна Талай на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі.

У 2014 годзе дачка вядомай савецкай бягунні Равілі Аглетдзінавай Марына Арзамасава выйграла золата чэмпіянату Еўропы і паўтарыла поспех маці (праўда, не на дыстанцыі 1500 метраў, як мама, а на 800).

Раней у спісе узнагарод Марыны Арзамасава значыліся таксама бронза ЧЕ-2012 і дзве бронзы топ-турніраў у памяшканнях - ЧЕ-2013 і ЧС-2014.

sport.tut.by