Беларусь выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па хакеі
Нашую зборную чакае сустрэча з канадцамі.
Фота — ctv.by
12 траўня хакейная зборная Беларусі на чэмпіянаце свету выйграла ў зборнай Нарвегіі — 3:2.
Аўтарамі шайбаў у беларускай камандзе сталі Аляксей Калюжны (на 8-й хвіліне), Дзмітрый Корабаў (на 30-й), Андрэй Касціцын (на 33-й).
Дзякуючы гэтай перамозе беларуская зборная выходзіць у плэй-оф чэмпіянату свету. Нашых хакеістаў чакае сустржча са зборнай Канады.