Форварда зборнай Беларусі А.Касціцына дыскваліфікавалі за ўдар у галаву расіяніна

Форвард зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Касціцын дыскваліфікаваны на адну гульню чэмпіянату свету — 2015.



kascicyn.jpg

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Касціцын, найлепшы бамбардзір зборнай, пакараны за ўдар у галаву форварда расійскай зборнай і СКА Віктара Ціханава ў матчы, што прайшоў 9 мая. Такім чынам беларускі форвард не згуляе супраць каманды Фінляндыі 11 мая. Інцыдэнт адбыўся ў другім перыядзе сустрэчы, якая завяршылася з лікам 7:0 на карысць расіян. Падчас матчу Касціцын атрымаў 2 хвіліны малога і 10 хвілін дысцыплінарнага штрафу.
Ціханаў пазбег сур'ёзнай траўмы і працягнуў гульню.


lenta.ru