Беларусь «усухую» прайграла Расіі на ЧС па хакеі
Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі расіянам на чэмпіянаце свету ў Чэхіі з лікам 0:7.
Пасля першага тайма беларуская каманда саступала супернікам усяго адну шайбу. Аднак ужо ў другім тайме наша зборная прапусціла яшчэ тры галы. Таксама ў сярэдзіне другога перыяду атрымаў траўму
галкіпер беларусаў Кевін Лаланд і на замену выйшаў Ігар Брыкун.
Трэці тайм таксама быў выніковым для расейцаў - тры шайбы ў вароты беларускай зборнай.
Арцём Дзямкоў (Беларусь) не рэалізаваў буліт (15.45).
Кідкі: 13-32 (6-7, 2-12, 5-13). Штрафны час: 18/04 (Лісавец, 24.30, А.Касціцын, 28.44 (2 + 10 мін.), С.Касціцын, 43.30, Калюжны, 49.08 - Шыпачоў, 26.41, Панарын, 38.10).
Беларусь апусцілася на трэцяе месца ў групе.
У панядзелак беларусы гуляюць з Фінляндыяй, у аўторак - з Нарвегіяй.
Па выніках аднакругавога турніру чатыры лепшыя зборныя кожнай групы выходзяць у чвэрцьфінал.
БелаПАН