Беларусь — на 157 месцы ў рэйтынгу свабоды слова

«Рэпарцёры без межаў» прэзентавала рэйтынг свабоды слова паводле вынікаў даследавання 2015 года.



2980acb0.jpg

Ён апублікаваны на сайце міжнароднай праваабарончай арганізацыі.

Лепш за ўсё са свабодай слова ідуць справы ў Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Нідэрландах, Швэцыі, Новай Зеландыі, Аўстрыі, Канадзе і Ямайцы.

charter97.org__photos_gallerie_3f5480c73a1e64193cff678da9655a0f.jpeg

Сярод постсавецкіх краін найлепшая сітуацыя — у Эстоніі, якая на 10-м месцы. Беларусь у гэтым спісе на 157-і месцы.

А вось на якіх месцах размясціліся іншыя дзяржавы з былога СССР:

28. Латвія;

31. Літва;

69. Грузія;

72. Малдова;

78. Арменія;

88. Kыргызстан;

116. Taджыкістан;

129. Украіна;

152. Расея;

160. Kaзaхстан;

162. Aзeрбайджан;

166. Узбекістан;

178. Tуркменістан.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка «традыцыйна» трапляе ў спіс «знішчальнікаў прэсы» (predators of the press), які таксама штогод складаюць праваабаронцы з «Рэпарцёраў без межаў».

charter97.org/