Бязлітасная і бессэнсоўная барацьба з спадарожнікавымі талеркамі

Дзяржава адкрыла другі фронт супраць самавольна ўсталяваных на фасадах дамоў спадарожнікавых талерак і кандыцыянераў.



don_quixote_byblos_festival_beirut_lebanon.jpg

Першае намаганне паставіць на кантроль працэс устаноўкі гэтых інжынерных канструкцый нічога не дало. Насельніцтва не запалохалі пагрозы, а дзяржава не мае столькі служкаў, каб бегалі па пад’ездах за парушальнікамі парадку.

 

22 мая уступіла ў дзеянне пастанова СМ№ 384 ад 16 мая 2013 года «Аб некаторых пытаннях перабудовы і перапланіроўкі , усталявання на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый, а таксама рэканструкцыі жылых дамоў».

 

Гэты дакумент канкрэтызуе, у тым ліку, парадак устаноўкі жыльцамі інжынерных канструкцый на фасадах дамоў, які раней быў прапісаны ў Палажэнні 2007 г., якое ўжо страціла сілу, калі дзяржава пайшла ў першую безвыніковую атаку на уладальнікаў спадарожнікавых талерак.

 

Новая Пастанова вызначае, што ўсталяванне індывідуальных антэн і інш. абсталявання на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў будзе ажыццяўляцца толькі пасля атрымання дазволу мясцовай выканаўчай і распараджальнай установы ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй.

 

Таму, хто жадае ўстанавіць іх, неабходна падаць у адпаведную установу заяву і шмат дакументаў: дакумент, які ўдакладняе асобу; тэхнічны пашпарт і дакумент, які пацвярджае права валодання памяшканнем; план-схему фрагмента даха, фасада дома з ўказаннем месцазнаходжання будучай канструкцыі і, нават, фота дома з вызначэннем месца, дзе плануюць усталяваць абарудаванне. Пасля гэтага прадстаўнік арганізацыі, якая эксплуатуе і абслугоўвае дом, павінен агледзець месца ўстаноўкі і саставіць тэхнічны акт.

 

На падставе гэтага пакета дакументаў мясцовы орган улады на працягу месяца прымае рашэнне.

 

Але і пасля атрымання згоды спраў будзе шмат. Трэба заключыць дамову на выкананне праектных работ. Калі праект будзе выкананы, распрацоўшчык праектнай дакументацыі ўзгадняе яго з мясцовымі ўладамі і энергаашчаджальнай арганізацыяй. Сума, якую ўсё гэта будзе каштаваць заказчыку, залежыць ад плошчы, якую будзе займаць канструкцыя, і расцэнак праектнай арганізацыі. Але ў сярэднім гаворка ідзе пра мільён рублёў.

 

Пасля гэтага грамадзянін павінен заключыць дамову з тымі, хто мае права на такога кшталту работы. Фінальнай кропкай будзе акт прыёмкі работ.

 

А калі талерка ўжо усталяваная, яе ўладальнікам давядзецца ўзгадняць яе размяшчэнне з мясцовымі ўладамі. Атрымаўшы забарону, прыдзецца талерку дэмантаваць.

Парушальнікі будуць пакараныя ў адпаведнасці з арт. 21.13 Адміністратыўнага кодэкса — штрафам у памеры ад двух да пятнаццаці базавых велічынь.

 

З ідэялагічнага пункту гледжання гэтыя перашкоды для ўсталявання антэн — абсалютна бессэнсоўнае мерапрыемства, як адзначыў ў каментары для Naviny.by медыяэксперт Л. Міндлін. «Барацьба з новымі тэхналогіямі немагчыма. Лічбавае тэлевяшчанне здымае праблему талерак у прынцыпе. Да таго ж, ёсць і інтэрнэт, - кажа ён. Практыка сведчыць, што насельніцтва нават ва ўмовах жорсткіх абмежаванняў і забарон знаходзіць магчымасць атрымаць інфармацыйны прадукт, які яго цікавіць».

 

Ёсць падставы думаць, што чарговае намаганне дзяржавы рэгуляваць пытанне ўсталявання талерак завершыцца тым жа вынікам, што і папярэдняе…

 

Паводле naviny.by