«Белавія» мяняе расклад палётаў і адмяняе некаторыя рэйсы
«Белавія» да 20 сакавіка адмяняе рэйсы ў Тэль-Авіў і Краснадар. Без зменаў фактычна — толькі палёты ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Ташкент, Нур-Султан.

Пра змены ў раскладзе палётаў паведамляе «Белавія» на сваім сайце. Прычынай такіх зменаў названа закрыццё паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі.
З-за закрыцця паветранай прасторы Расіі авіякампанія «Белавія» вымушана скарэктаваць расклад рэйсаў у бліжэйшыя дні.
Да 20 сакавіка «Белавія» адмяняе рэйсы у Тэль-Авіў і Краснадар.
У сувязі з закрыццём паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі авіякампанія «Белавія» вымушана скарэктаваць расклад рэйсаў у бліжэйшыя дні.
Па змененым раскладзе плануюцца рэйсы ў наступныя гарады: Стамбул, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Алматы, Сочы, Дубай.
Паводле запланаванага раскладу выконваюцца рэйсы па наступных маршрутах: Масква, Санкт-Пецярбург, Ташкент, Нур-Султан.
Пасажыры адмененых рэйсаў могуць змяніць дату вылету або вярнуць кошт авіябілетаў, абяцае «Белавія».