У Расіі могуць заблакаваць Instagram і прызнаць Meta экстрэмісцкай арганізацыяй

Генпракуратура РФ запатрабавала заблакаваць Instagram і падала пазоў аб прызнанні Meta экстрэмісцкай арганізацыяй на тэрыторыі РФ.

meta_g9eb77b737_1280.jpg


Генеральная пракуратура запатрабавала ад Раскамнагляду заблакаваць Instagram і падала пазоў у суд аб прызнанні Meta экстрэмісцкай арганізацыяй. Пра гэта паведамляюць РІА Навіны.
Акрамя таго, галоўнае следчае ўпраўленне СК узбудзіла справу з-за рашэння Meta не выдаляць публікацыі ў фэйсбуку і інстаграме з заклікамі да "смерці расійскіх захопнікаў". Аб гэтым паведамляецца ў телеграм-канале ведамства.


Раней Twitter і Facebook выдалілі паведамленні пасольства Расіі ў Вялікабрытаніі аб абстрэле бальніцы ў Марыупалі. Гэта патлумачылі парушэннем правілаў, якія забараняюць адмаўляць гвалтоўныя падзеі, піша Reuters са спасылкай на заявы кампаній. У пасце расійская амбасада сцвярджала, што радзільны дом, які пацярпеў у выніку абстрэлаў, доўгі час не выкарыстоўваўся, а на яго тэрыторыі нібыта былі ўкраінскія ўзброеныя сілы. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў выніку абстрэлу па бальніцы ў Марыупалі загінулі тры чалавекі – сярод іх адно дзіця.
Паводле Настоящее время