Беларусы стварылі сервіс пошуку жылля для бежанцаў-украінцаў
Беларусы запусцілі сервіс пошуку жылля для бежанцаў з Украіны — icanhelp.host.

З яго дапамогай
жыллё знайшлі ўжо больш за 1600 чалавек, распавёў адзін з удзельнікаў праекта
Георгій Качаноўскі.
Вось некалькі апошніх лічбаў, як ідуць справы у праекта.
926 494 унікальных візітаў
11 338 заявак на хост
8921 правераны гаспадар
1656 гаспадароў адзначаны занятымі — гэта значыць, што 1656 чалавек (на самай справе, столькі ж гаспадароў прымаюць больш, чым аднаго чалавека) спяць у цэласці і захаванасці.

Паводле devby.io