Беларусы, якія ўцяклі ад рэжыму, змогуць падоўжыць ВНЖ у Літве да трох гадоў
Пытанне падаўжэння тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў у Літве з года да трох «амаль вырашана», заявіла лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская на семінары «Беларусь і беларусы, 2020+: ацэньваючы перспектывы і выклікі дэмакратычнай будучыні краіны» 24 кастрычніка ў Вільні.
![img_0341_logo.jpg img_0341_logo.jpg](/img/v1/images/img_0341_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яна адзначыла, што яе каманда «прапаноўвала міграцыйным службам Літвы павялічыць тэрмін дзеяння віду на жыхарства»: «Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе падоўжаны від на жыхарства на тры гады і тэрмін дзеяння пашпарта замежніка».
Ціханоўская ўдакладніла, што напярэдадні абмяркоўвала гэтае пытанне з прэм’ер-міністрам краіны Інгрыдай Шыманіце, піша «Позірк».
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што літоўскі ўрад разумее беларускую сітуацыю.
Пры гэтым яна дадала, што і «мы разумеем усе тыя выклікі, што зараз стаяць перад Літвой, тую небяспеку з боку рэжыму Лукашэнкі — і многія рашэнні Літвы будуць прыняты менавіта з гэтага пункту гледжання».
Як паведамлялася, міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце 11 кастрычніка зарэгістравала папраўку ў закон «Аб прававым статусе замежнікаў», якая дазволіць грамадзянам іншых дзяржаў, што пражываюць у гэтай краіне з‑за рызыкі палітычнага пераследу ў сваёй краіне, атрымліваць часовы від на жыхарства (ВНЖ) на тры гады.
Глядзіце таксама
![Пашпарт новай Беларусі: Не мэта, а сродак Пашпарт новай Беларусі: Чаму гэта важны праект](/img/v1/images/screenshot_from_2023_10_18_20_36_08.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)