Беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць ліквідацыю уварваўшыся з Захаду «ўмоўнага праціўніка»

Комплекснае тактычнае вучэнне са зводнай групоўкай войскаў на Гродзенскім напрамку ўступіла ў актыўную фазу, паведаміла Мінабароны Беларусі.

7d2e1a04_3529_49b3_b7e7_8636048a7880_w1023_r1_s_logo_1.jpg

Вучэнні праводзяцца пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Віктара Гулевіча.
"На другі дзень вучэнняў тэатр баявых дзеянняў перамясціўся ў раён пераправы праз раку Нёман, дзе заняла абарону танкавая рота асобнага гвардзейскага танкавага батальёна. Паводле задумы, праціўнік перайшоў дзяржаўную мяжу і накіроўваўся да пераправы", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Да гэтага, у першы дзень вучэнняў, у аперацыю па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі суперніка паблізу дзяржаўнай мяжы ўступілі вайскоўцы 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады.