Беларускія тэлеграм-каналы выступілі з супольнай заявай да ўладаў

Аўтары звяртаюцца да кіраўніцтва краіны і патрабуюць каранцін у навучальных установах, паведамляе Свабода. Пад заявай падпісаліся адміністратары больш чым 70 тэлеграм-каналаў.

43814193_303.jpg

Зварот скіраваны да кіраўніцтва Беларусі. Падаем яго тэкст цалкам.
«Мы, адміністратары беларускіх тэлеграм-каналаў, заяўляем кіраўніцтву нашай краіны аб неабходнасці:
— як мага хутчэй увесці каранцін ва ўсіх навучальных установах Беларусі— увесці і максімальна старанна ажыццяўляць медыцынскі кантроль на ўсіх межах Беларусі з суседнімі дзяржавамі і ў аэрапортах— на самым высокім узроўні падрыхтаваць радыё- і тэлевізійны зварот да нацыі з тлумачэннем усёй сур’ёзнасці сітуацыі з развіццём каронавірусу і, наадварот, спыніць заспакаяльныя заявы, пасля якіх людзі паслабляюць кантроль за ўласнай бяспекай;— своечасова і празрыста паведамляць грамадскасці і журналістам дэталі аб сітуацыі з распаўсюджваннем віруса ў Беларусі і новых выпадках заражэння: колькасць, населены пункт, месца працы/вучобы — не парушаючы пры гэтым медычную таямніцу».
Раней з патрабаваннем увесці каранцін выступіла Беларуская партыя «Зялёныя». Грамадская арганізацыя «Гавары праўду» збірае подпісы пад зваротам  з патрабаваннем увесці каранцін, па дадзеных арганізацыі, падпісалася ўжо некалькі тысяч чалавек.


Міністэрства аховы здароўя ў нядзелю 15 сакавіка патлумачыла адсутнасць каранціну ў сваім тэлеграм-канале.