Беларускія пераможцы на Еўрапейскіх гульнях атрымаюць за медалі салідныя грошы
Беларускія пераможцы Еўрапейскіх гульняў атрымаюць каля 5000 даляраў (10 200 рублёў), паведамляе Наша Ніва.
Тыя, хто заваюе срэбра, могуць разлічваць прыкладна на 3000 даляраў (6 375 рублёў), а тыя, хто возьме бронзу — 2000 даляраў (4 080 рублёў).
Сусветны рэкорд прынясе яго ўладальніку яшчэ прыкладна 3 тысячы даляраў (6375 рублёў), еўрапейскі — 1900 (3825 рублёў), нацыянальны — 370 даляраў.
За залаты медаль на Алімпіядзе ў Рыа пераможца атрымліваў 150 тысяч даляраў, за срэбра — 75 тысяч, за бронзу — 50 тысяч.