Беларускія матэматыкі вылічылі, калі эпідэмія каронавіруса пойдзе на спад
Два беларускіх доктара фізіка-матэматычных навук Павел Грынчук і Сяргей Фісенка заняліся пабудовай матэматычнай мадэлі, якая, магчыма, прадкажа, калі захворванне каронавірусам у Беларусі пойдзе на спад, паведамляе kp.by.
Калі пачалося распаўсюджванне каронавіруса, навукоўцы ва ўсім свеце актыўна падключыліся да гэтай праблемы, пачалі даследаваць розныя аспекты — ад дынамікі распаўсюджвання захворвання да асаблівасцяў паводзін віруса на розных матэрыялах і г.д.
— Тыя метады, якія мы ўжываем, ні ў якім разе не дастасавальныя для ацэнкі колькасці ачунялых, а тым больш тых, хто памёр.
Калі ўсё тое, што мы заклалі ў мадэль, слушна — а заўсёды ёсць чыннікі, якія ўлічыць немагчыма — то цяпер мы знаходзімся на стадыі, калі гэта плато завяршаецца, і павінен пачацца паступовы, адносна павольны, але спад. Да канца чэрвеня мы павінны выйсці на 300-350 новых выпадкаў у дзень.
Вядома, на больш працяглыя перыяды прагназаваць складана — шмат чыннікаў уплывае на развіццё сітуацыі. Гэта як з прагнозам надвор'я: на суткі ён вельмі дакладны, на двое-трое — ужо менш, а на тыдзень рэдка спраўджваецца. Таму што вельмі складаная кліматычная сістэма. Тут сістэма не такая, можа быць, складаная, але таксама шмат чыннікаў. Загадваць не хочацца, але па аптымістычных прагнозах да верасня мы павінны выходзіць на нейкія адзінкавыя выпадкі — прынамсі, такія дадзеныя нам дае мадэль. А наколькі ўсё апраўдаецца — паглядзім — распавёў Павел Грынчук.
the-villаge.me