Беларусь сёння прыспусціла сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы

Беларусь у знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвешчана нацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемерава, прыспусціла дзяржсцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры.

Мінчукі нясуць кветкі да расійскага пасольства ў Мінску

Мінчукі нясуць кветкі да расійскага пасольства ў Мінску

Пра гэта паведамляе БЕЛТА  са спасылкай на Адміністрацыі прэзідэнта. 

У Беларусі 28 сакавіка прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмянена трансляцыя забаўляльных праграм. 

Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, у тым ліку тыя, якія арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах.
Паводле www.racyja.com