Трагедыя ў Кемерава

Пры пажары ў папулярным гандлёвым цэнтры загінулі больш за 30 чалавек (лічба расце па меры набліжэння ратавальнікаў да ачага ўзгарання). Сярод ахвяр шмат дзяцей.

360tv.ru

360tv.ru

25 сакавіка прыблізна 16:00 па мясцовым часе (12:00 па Мінску) у гандлёва-забаўляльным комплексе «Зімовая вішня» ў цэнтры Кемерава пачаўся пажар. Дадзеныя Следчага камітэта і сітуацыйнага цэнтра аб загінулых і зніклых без вестак пастаянна ўдакладняюцца. Праз дзесяць гадзін пасля пачатку ўзгарання было вядома пра гібель 12 чалавек, праз гадзіну паведамілі пра 37 загінулых. Лічба расце па меры набліжэння ратавальнікаў да ачагу ўзгарання. Як мяркуецца, ён знаходзіўся ў пакоі дзіцячага адпачынку. Таму сярод загінулых і зніклых без вестак шмат непаўналетніх дзяцей. Вялікая колькасць ахвяраў папярэдне тлумачыцца хуткім распаўсюджваннем агню (загарэўся батутны комплекс), атрутнасцю дыму (гарэлі гума, паралон і вытворныя пластмасы) і непрацуючай сістэмай абвесткі аб пажары ў ГЦ. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 32 пацярпелых, з якіх 30 шпіталізаваны.
У гарадскіх пабліках публікуюцца фатаграфіі зніклых дзяцей і дарослых у надзеі, што відавочцы пажару дадуць па іх якую-небудзь інфармацыю.
Ля школы №7, якая знаходзіцца побач з ГЦ, сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, якія прыйшлі шукаць сваіх блізкіх, якія пайшлі сёння ў гандлёвы цэнтр і да гэтага часу не вярнуліся дадому.
«Валанцёры, спецслужбы, вельмі шмат сваякоў загінулых або згубіўшыхся людзей, шмат слёз, у людзей істэрыка», — піша сведка.

Папярэдняя прычына пажару: запальнічка ў дзіцяці


Як распавёў замгубернатара Кемераўскай вобласці Уладзімір Чарноў, узгаранне адбылося ў дзіцячым батутным пакоі, куды хтосьці з дзяцей прынёс запальнічку. Пасля гэтага агонь хутка распаўсюдзіўся.
«Папярэдняя версія — што ў кагомьці з дзетак была запальнічка, папярэдняя версія — у гэтым батутным пакоі ўзгаранне пачалося з паралона ў батутным басейне, які ўспыхнуў, як порах», — сказаў ён.
Плошча пажару складае 1500 кв. м. ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб на месцы здарэння паведаміў, што ў палаючым будынку абрынуўся дах на плошчы 1200 кв. м.
Агонь праз дзесяць гадзін атрымалася толькі лакалізаваць, але яшчэ не патушыць. Будынак ГЦ, хутчэй за ўсё, не падлягае аднаўленню.
У горадзе ўвелі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Кіраўнік МНС Расіі Уладзімір Пучкоў заявіў, што існуюць рызыкі выбухаў і іншыя небяспекі.
Пажарная сігналізацыя ў ГЦ не спрацавала.
Супрацоўнікам гандлёвага цэнтра прыйшлося самім апавяшчаць наведвальнікаў. У выніку некаторыя апынуліся адрэзаныя ад выхадаў, ім давялося скакаць з вокнаў або выбірацца на дах, адкуль іх з лесвіцы ратавалі пажарныя.
Як піша мясцовая газета са спасылкай на відавочцаў пажару, у ГЦ знаходзіўся кантактны заапарк, усе жывёлы загінулі.
«Мы былі там, калі пачаўся пажар, усе думалі, што гэта накшталт вучэнняў, нікому і ў галаву не прыйшло, што становішча надзвычайнае, і толькі калі выйшлі ў калідор, убачылі велізарны слуп дыму, яківаліў з эскалатара 4 паверха ... Спытала, ці магу чым апамагчы, але нейкага адказнага не было, была марнасьць і паніка, абвесткі аб пажарнай трывогі таксама не было», — распавёў адзін з відавочцаў.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па трох артыкулах: прычыненне смерці па неасцярожнасці, парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. Уласную праверку пачала пракуратура Кемераўскай вобласці. Аб затрыманні падазраваных па гэтых справах не паведамлялася.
Паводле novayagazeta.ru