БАЖ падпісаўся за вызваленне іранскай карыкатурысткі

Больш за 40 праваабарончых арганізацый сеткі IFEX, у ліку іх ГА “БАЖ”, накіравалі лістпрэзідэнту Ірана Хасану Рухані з заклікам паспрыяць вызваленню карыкатурысткі Атэны Фаргадані. 17 лютага 2016 года Міжнародная сетка за правы карыкатурыстаў заклікала памілаваць вязня сумлення на хвалі вызвалення палітзняволеных, як было нядаўна з журналістам “Washington Post” Джэйсанам Рэзаян.



atena_farghadani_crni.jpg

Атэна Фаргадані. Фота з сайта baj.by

Карыкатурыстка Атэна Фаргадані была асуджана на 12 гадоў і 9 месяцаў турмы за сімвалічную карыкатуру, апублікаваную ў Інтэрнэце; прысуд зараз аспрэчваецца ў апеляцыйным судзе. Праваабаронцы заклікаюць прэзідэнта пачаць камунікацыю з судовым органам, каб вызываліць мастачку. Яны нагадваюць, што Іран падпісаў Дэкларацыю правоў чалавека, МПГПП, і мае абавязальніцтвы ў сферы свабоды слова ў межах гэтых пагадненняў. Хасан Рухані, а таксама іранскі міністр замежных спраў Зарыф неаднаразова дэкларавалі павагу да свабоды выказвання.

ААН прызнае Атэну Фаргадані вязнем сумлення, бо арыштавалі яе за рэалізацыю права на выказванне і свабоды асацыяцыі.

baj.by__sites_default_f_d8874bc3d83f603a5339c25b56507a61.jpeg

Атэну Фаргадані  арыштавалі ў жніўні 2014 года за карыкатуру на членаў парламента, якія галасавалі за больш жорсткі кантроль нараджальнасці і планавання сям’і. Яе вызвалілі, аднак пасля расказаў пра жорсткае абыходжанне ў вязніцы зноў арыштавалі. Па звестках адваката, у лютым 2015 года яна аб’яўляла галадоўку і перажыла інфаркт. У траўні 2015 года карыкатурыстку асудзілі на амаль 13 гадоў турмы па абвінавачанні ў “абразе членаў парламента праз малюнак” і “распаўсюд прапаганды супраць сістэмы”.

baj.by