Польшча. У Варшаве адчыняць музэй Выклятых жаўнераў і палітвязняў ПНР

Напярэдадні Дня памяці Выклятых жаўнераў пагадненне аб стварэнні музея было падпісанае ў сумнавядомым следчым ізалятары.



6f4f87fe_8f3b_4dd660.jpg

PAP/Jakub Kamiński

У Варшаве адчыняць музей жаўнераў антыкамуністычнага пасляваеннага падполля і палітвязняў ПНР. Напярэдадні Нацыянальнага дня памяці Выклятых жаўнераў, які ў Польшчы адзначаць у аўторак, пагадненне аб стварэнні музея было падпісанае ў следчым ізалятары ў сталічным раёне Макотаў.

— Мы сабраліся тут для таго, каб пачаць важную справу, якая будзе служыць умацаванню нашай памяці, ушанаванню тых, хто змагаўся за айчыну і спрыяў фарміраванню свядомасці палякаў, — сказаў старшыня кіроўнай польскай партыі “Права і Справядлівасць” Яраслаў Качыньскі. Разам з міністрам юстыцыі Зьбігневам Зёбрам і дачкой легендарнага ротмістра Пілецкага Зоф’яй Пілецкай ён прыняў удзел у падпісанні дакумента аб стварэнні новага музея.

www.radyjo.net__8fafea54_7ce7_4_030d8e7ddecc2ef1ab788f55f4fe9639.html

Збігнеў Зёбра и Яраслаў Качыньскі

Паводле планаў Мінюсту, Музей павінен пачаць працу не пазней чым праз 4 гады.

1 сакавіка 1951 года ў турме ў варшаўскім раёне Макотаў, пася паказальнага працэсу, былі расстраляныя сем чальцоў кіраўніцтва падпольнай антыкамуністычнай арганізацыі “Свабода і Незалежнасць” (“Wolność i Niezawisłość).

У 2011 годзе Сейм Польшчы ўстанавіў 1 сакавіка Нацыянальным днём памяці Выклятых жаўнераў.

www.radyjo.net