Баяцца дадатковых санкцый? Мінфін РФ закрыў даныя аб выдатках па розных артыкулах бюджэту
«Паўстала неабходнасць абмежавання распаўсюджвання інфармацыі». Міністэрства фінансаў РФ закрыла даныя аб выдатках па розных артыкулах федэральнага бюджэту — там сцвярджаюць, што гэта дапаможа мінімізаваць рызыку ўвядзення дадатковых санкцый.
![bbc2220c81f1a1c188d1cdef69ae5160085bcb4d_599_399_c.jpg bbc2220c81f1a1c188d1cdef69ae5160085bcb4d_599_399_c.jpg](/img/v1/images/bbc2220c81f1a1c188d1cdef69ae5160085bcb4d_599_399_c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такія даныя раней публікаваліся кожны месяц. А ў рэлізе міністэрства ад 14 чэрвеня аб выкананні бюджэту за студзень-травень 2022 года ёсць толькі сукупныя лічбы па выдатках і даходах. Аб гэтым піша The Bell.
"У сувязі з ціскам з боку ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі і іншых недружалюбных дзяржаў на Расійскую Федэрацыю і некаторых асобаў паўстала неабходнасць частковага абмежавання распаўсюджвання інфармацыі, у тым ліку аб фарміраванні бюджэтнай справаздачнасці. Гэта дапаможа мінімізаваць рызыку ўвядзення дадатковых санкцый", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Выданне адзначае, што з папярэдняй, красавіцкай статыстыкі Мінфіна РФ стала вядома, у прыватнасці, пра рост вайсковых выдаткаў бюджэту на 130%.
Паводле www.epravda.com.ua