Бабруйскія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў

Па традыцыі, бабруйскія грамадскія актывісты віншуюць палітвязняў з усімі вялікімі святамі. На гэты раз таксама былі адпраўленыя паштоўкі ў розныя куткі Беларусі.



babr_pasht_1.jpg

— Гэта ўжо трэці год запар, калі бабруйчане віншуюць палітвязняў з Раством і Новым годам, — адзначае грамадская актывістка Вольга Піманава. — Сумна ўсведамляць, што яны дасюль у няволі. Але мы верым, што кожны асобны ліст ці паштоўка, якія даляцяць да іх, падораць ім крыху надзеі і святла.

Таксама мясцовыя актывісты вырашылі падтрымаць Тамару Уладзіміраўну, бабулю Яўгена Васьковіча, і зноў падпісалі яе на газету “Наша Ніва. Яна вельмі любіць гэтае выданне, бо там часта пішуць пра ўнука.
 

spring96.org/