Подпісы за вызваленне палітвязняў
Пачаўся збор подпісаў за вызваленне палітвязняў Змітра Дашкевіча і Міколы Статкевіча.
Кампанію ініцыявалі жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, намесніца старшыні “Маладога Фронту Наста Палажанка і еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
У петыцыі ёсць заклік да старшынь урадаў краін Еўрапейскага саюза працягваць намаганні, накіраваныя на вызваленне і рэабілітацыю Змітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і іншых беларускіх
палітычных зняволеных, не зніжаць ціску на беларускі рэжым і неадкладна звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем гарантаваць палітычным зняволеным свабоду ад катаванняў і іншых формаў
бесчалавечнага звароту з імі.
“Сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі пастаянна пагаршаецца. СМІ і праваабаронцы нястомна паведамляюць пра рэпрэсіі, якія рэжым выкарыстоўвае ў адносінах да грамадскіх
актывістаў, прадстаўнікам апазіцыі і незалежным журналістам. Пагаршаецца і становішча палітычных зняволеных, якія да гэтага часу знаходзяцца ў калоніях і турмах. Асабліва цяжкай сітуацыі двух вязняў
сумлення — кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча і лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча, — гаворыцца ў петыцыі.
Мікалай Статкевіч, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 года на 6 гадоў пазбаўлення волі, увесь час знаходзіцца пад ціскам адміністрацыі ў турме. Змітра Дашкевіча асудзілі на два гады
пазбаўлення волі, бо за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён, нібыта, збіў двух мужчын, якіх выпадкова сустрэў. У калоніі ён падвергнуўся беспрэцэдэнтнага ціску, катаванням і здзекаванням,
перажыў некалькі этапаў, амаль увесь час зняволення правёў у карцэры ці закрытым памяшканні. У канцы жніўня яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі, і ён быў асуджаны
на яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
“Дзеянні з боку ўладаў калоніі паказваюць, што Лукашэнка імкнецца знішчыць сваіх палітычных канкурэнтаў. Мы не можам гэтага дапусціць!, — падкрэсліваюць аўтары петыцыі за
вызваленне палітвязняў.
Паставіць свой подпіс у падтрымку палітвязняў можна па спасылцы:
https://www.change.org/ru/%D0%BF%D0%B5%D1%82%D0%B8%D1%86%D0%B8%D0%B8/leaders-of-the-eu-member-states-call-to-release-and-rehabilitation-of-statkevich-and-dashkevich?utm_source=action_alert&utm_medium=email&utm_campaign=15527&alert_id=IBfkPcoZmY_fqgZSDBDFo