Бабруйск: з ціскам на актывістку “Гавары праўду!” будзе разбірацца пракуратура
Скаргу бабруйскага каардынатара кампаніі “Гавары праўду! Алены Мядзведзевай перанакіравалі ў пракуратуру Ленінскага раёна. Нагадаем, актывістка прасіла разабрацца ў правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў “Бабруйскіх электрычных сетак, якія ціснулі на яе непаўнагадовых дачку і ўнучку.
Алена Мядзведзева, бабруйскі лідар “Гавары праўду”
Алена Мядзведзева накіравала скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна, і адтуль прыйшоў адказ, што зварот, па паднагляднасці, будзе разглядаць Артур Карапецян, старэйшы дарадца юстыцыі, пракурор Ленінскага раёна. Напэўна, гэта звязана з тым, што менавіта на тэрыторыі гэтага раёна і знаходзіцца філіял “Магілёўэнерга.
— Я настроілася вельмі рашуча, — кажа Алена Мядзведзева, — і буду дабівацца справядлівасці ва ўсіх магчымых інстанцыях.
spring96.org