Арышт Антона Сурапіна ўзначаліў дзясятку абсурдных арыштаў года, складзеную Amnesty International

“Вас можа здзівіць, што часам прыводзіць да турмы ў некаторых месцах свету і наколькі суровыя прысуды можна атрымаць, — піша арганізацыя. І ўсё ж пад нумарам 1 у спісе фігуруе выпадак з выкладаваннем у інтэрнэт фатаграфій з мядзведзікамі са шведскага самалёту.  



suriap.jpg

Здымак, размешчаны на сайце Антона Сурапіна bnp.by

Як прызнаўся Антон Сурапін у гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ, яму прыемна, што ўвесь цывілізаваны свет памятае пра яго гісторыю, што адбылася ўлетку. “У спісе самых абсурдных арыштаў 2012 года таксама ёсць "Pussy Riot". Цікава, што ў той дзень, калі ім вынеслі прысуд, мяне акурат адпусцілі з СІЗА КДБ..., — узгадвае беларускі фрылансер.  

 

Тое, што ў спісе самых абсурдных арыштаў большасць выпадкаў звязана з распаўсюдам інфармацыі, на яго думку, сведчыць пра імкненне ўладаў многіх краін кантраляваць інфармацыйныя плыні. "А тых, хто не згодны быць падкантрольным, рэпрэсуюць", — кажа Антон Сурапін.

 

amnesty.jpg

У гэтай жа дзесятцы — арышты за паведамленні ў Твітары, выказванні супраць смяротнага пакарання, за салідарнасць з праваабаронцамі, ухіленне ад вайсковай службы, набліжэнне да ўрадвых будынкаў, аборт, выкладанне відэа ў сеціва, блогерства, а таксама выкананне песні.

 

Як відаць, большасць абсурдных арыштаў звязаны з распаўсюдам інфармацыі і выказванне грамадзянскай пазіцыі:

 

Чалавек з Бахрэйна быў асуджаны на шэсць месяцаў турмы за твіт, які публічна абражае караля; тром іншым бахрэйнцам далі па чатыры месяцы.

 

Сабер Аяд з Егіпту быў арыштаваны пасля таго, як група людзей абкружыла яго дом і пагражала забіць яго за атэізм і распаўсюд сумнавядомага фільма “Нявіннасць мусульман. 12 снежня яго асудзілі на тры гады за “дыфамацыю рэлігіі.

 

Заснавальніка В’етнамскага вольнага клуба журналістаў асудзілі да 12 гадоў турмы, а яго калег — да 10 і 4 гадоў турмы за “антыдзяржаўную прапаганду — журналісты актыўна карысталіся сацыяльнымі сеткамі і блогамі, дзе выказвалі свае погляды наконт палітыкі Кітая і В’етнама, прапагандавалі ідэалы правоў чалавека, замагаліся з карупцыяй, а таксама ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту.

 

Цікава, што ва ўхіленні ад вайсковай службы абвінавачваецца жанчына: амерыканка Кімберлі Рывера апынулася на службе ў Іраку ў 2006 годзе, а ўжо ў наступным годзе вырашыла, што больш не можа ўдзельнічаць у вайне. Яна з’ехала ў Канаду, але была дэпартавана, бо атрымала адмову ў статусе ўцекача. 20 снежня вайсковыя ўлады ЗША арыштавалі Кімберлі, і ў выпадку прызнання яе дэзертырам яна можа атрымаць да пяці гадоў турмы.

 

Кітайская праваабаронца Мао Хенгфенг актыўна змагаецца за рэпрадукцыйныя правы і супаць прымусовых высяленняў у Кітаі. Яна неаднаразова трапляла ў папраўчы лагер і падвяргалася катаванням. У кастрычніку яе асудзілі на 18 месяцаў лагеру за ўдзел ў памінанні загінулых актывістаў. Яе месцазнаходжанне зараз невядома.

Імам Баба Лей у Гамбіі асудзіў выкананне дзевяці смяротных прысудаў у жніўні. Праз некалькі месяцаў імама бачылі на выхадзе з дому ў суправаджэнні спецагентаў. З той пары пра яго нічога не вядома.

Самы “пацешны арышт адбыўся на Кубе, калі актывіст, адвакат і журналіст Антоніа Радзілес звярнуўся ў штаб-кватэру спецслужбаў, каб даведацца, што здарылася з іншай журналісткай і адвакаткай Ярэміс Флорэс, якую арыштавалі трохі раней. Замест цывілізаваннага адказу актывіста збілі і абвінавацілі ў супраціўленні ўладам. Зараз ён ужо на волі.

Ну і, нарэшце, выпадак з арыштам за выкананне песень — гэта гісторыя "Pussy Riot".

 

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", пераклад БАЖ