АНТ зняў з эфіру фільм «Бітва за Севастопаль»

Тэлеканал АНТ зняў з эфіру фільм «Бітва за Севастопаль», што меўся быць паказаны сёння ў эфіры канала цягам пяці гадзін (з 16:50 да 21:20 з перапынкамі).



sewastopal.jpg

Разам з тым фільм можна паглядзець або непасрэдна на расійскім Першым канале, або на сайце канала.
Магчыма, стужка знята з эфіру беларускага канала з юрыдычных прычын.
Цяпер у эфіры АНТ ідзе фільм «Ваўкі», зняты «Беларусьфільмам» у 2009 г., указвае бягучы радок на сайце канала.


***
«Бітва за Севастопаль» — гістарычная драма, украінска-расійскі поўнаметражны біяграфічны фільм пра савецкую снайперку Людміла Паўлічэнка. Выхад на кінаэкраны прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі. Прэм'ера адбылася 2 красавіка 2015 г.. Тэлевізійная прэм'ера мелася адбыцца ў тым ліку ў Расіі 9 мая 2015 года.
Стваральнікі фільма характарызавалі сваю працу як псіхалагічны фільм-біяграфія пра трагічны лёс жанчыны на вайне. У кінакарціне адлюстраваны падзеі 1937—1957 гадоў.
nn.by