Анатоль Лябедзька не выходзяць на сувязь. Паплечнікі б'юць трывогу

Жонка палітыка Святлана Лябедзька ў дадзены момант кіруецца ў ГУУС падаваць заяву аб тым, што знік чалавек.



lebedko.jpg

Жонка лідара АГП Святлана Лябедзькараспавяла Радыё Свабода пра верагоднае затрыманне яе мужа:


«Анатоль пайшоў у гараж, які знаходзіцца проста насупраць дома ў 5 хвілінах. І пасля ў дамафон кватэры пазваніў незнаёмы мужчына і паведаміў, што майго мужа затрымалі. Я нічога яшчэ не ведаю, зараз паеду ў Цэнтральны РУУС Менска. Аб 11 гадзіне ў яго мусіла быць сустрэча ў офісе АГП, а а 12-й ён меўся ізноў збіраць подпісы супраць аўтападатку. Магу звязаць ягонае затрыманне толькі з гэтым».


Усё адбылося каля 9.30 раніцы. Збор подпісаў меўся адбыцца каля Камароўскага рынку.

Жонка палітыка ў дадзены момант кіруецца ў ГУУС падаваць заяву аб тым, што знік чалавек.

Прэсавая сакратарка АГП Ганна Красуліна распавядае:

«Прайшло ўжо 4 гадзіны, Анатоль Лябедзька не выйшаў на сувязь. Мы не ведаем, дзе ён знаходзіцца. У РУУС Цэнтральнага раёна, на тэрыторыі якога прапаў лідар АГП, сцвярджаюць, што ў іх яго няма.

Родныя Анатоля Лябедзькі просяць адгукнуцца чалавека, які патэлефанаваў па дамафоне і паведаміў пра затрыманне.

«Раскажыце, калі ласка, падрабязней: хто затрымліваў, дзе, колькі чалавек? У форме або цывільным? Можа быць, Вы ведаеце яшчэ нейкія падрабязнасці — на якой машыне, у якім кірунку павезлі Анатоля Лябедзьку? Мы па — ранейшаму не ведаем, дзе ён знаходзіцца, кожная дробязь можа дапамагчы ў пошуках».

/www.svaboda.org