Амерыканскі суддзя замяніў дзяўчыне турэмнае пакаранне пешым шпацырам
Грамадзянцы ЗША, якая не аплаціла міжгародняе таксі, прапанавалі выбраць паміж двухмесяцовым турэмным тэрмінам альбо абяцаннем прайсці пешшу 30 міль — менавіта столькі яна праехала на таксі
Датчык на назе дзяўчыны падліічвае пройдзеную адлегласць
Асуджаная падзякавала суду за тое, што ёй далі шанец. Яна кажа, што не была ў турме і не жадае туды трапляць.
Дарэчы, гэты суддзя, Майкл Сіконэці, не раз замяняў турэмныя пакаранні альтэрнатыўнымі мерамі — не так даўно ён пастанавіў, што жанчына, якая пакінула ў лесе кацянят, павінна правесці ў гэтым лесе ноч.
Паводле "Эхо Москвы"