АГП аб'явіла эстафету салідарнасці з Ігарам Аліневічам

Зрабі фота з партрэтам палітвязня і размясці яго ў сацыяльных сетках.



kazak02.jpg

"Акрамя лістоў падтрымкі, вы можаце падхапіць эстафету салідарнасці з Ігарам Аліневічам, на якога аказвае ціск адміністрацыя Віцебскай калоніі. 30 сутак у ШІЗА, непаведамленне аб смерці бабулі, 1 званок па тэлефоне за паўгода — гэта толькі тое, што стала вядома. 
Мы з вамі можам падтрымаць Ігара і яго родных. Здольнасць да салідарнасці — гэта паказчык таго, у якім стане знаходзіцца грамадства. Яго (грамадства) мараль, сумленне, грамадзянскія інстытуты. Падтрымка таго, хто змагаецца з сістэмай за сваю чалавечую годнасць, нават знаходзячыся ў турме, — гэта пытанне гонару кожнага з нас", — звяртаюцца ініцыятары кампаніі.
"Зрабіце фота з партрэтам Ігара Аліневіча і размесціце яго на сайтах і старонках сацыяльных сетак. Гэты жэст павагі да стойкасці Ігара на самой справе дае нам магчымасць паказаць сабе і ўладам, што мы паважаем самі сябе", — паведамляецца на ucpb.org