Адвакатка ўпершыню трапіла да Аўтуховіча, ён цяжка перанёс каронавірус

Сёння ўпершыню за месяц зняволення адвакатка змагла ўбачыць Мікалая Аўтуховіча, паведаміў праваабаронца Васіль Завадскі.

autuchovic_0804_2_1.jpg

Мікола Аўтуховіч цяжка перанёс каронавірус, яго вывозілі на стацыянарнае лячэнне ў шпіталь. ШВЛ не было, але быў на кіслародзе.
Зараз адчувае моцную слабасць, дыхавіцу пры нагрузцы.
Па-ранейшаму не мае самых патрэбных рэчаў, адзення, сродкаў гігіены, лекаў. Але Васіль Завадскі спадзяецца, што ўсё гэта нарэшце прымуць у перадачах або пасылках.
Заўтра, у праваслаўнае Раство, ў Мікалая Аўтуховіча Дзень нараджэння. Пісаць яму можна на адрас: 220050 г.Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8. Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу.