Святлана Ціханоўская перахварэла каронавірусам

Беларуская лідарка перанесла хваробу дастаткова лёгка.

photo_2020_12_10_22_34_52.jpg

Святлана Ціханоўская перахварэла каронавірусам, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прэс-сакратар Ціханоўскай Ганна Красуліна ў сераду.
«Святлана перахварэла каронавіруснай інфекцыяй. Цяпер усё цалкам у парадку, яна прыступае да працы», - распавяла Красуліна.
Прэс-сакратар удакладніла, што Ціханоўская перанесла хваробу "дастаткова лёгка".