Ацяпленне ў кватэрах Мінска пачнуць адключаць з 23 красавіка
Ацяпленне ў жылым фондзе Мінска плануюць пачаць адключаць 23 красавіка.
Услед за жылфондам цяпло перастануць атрымліваць спажыўцы першай групы: дзіцячыя садкі, школы, бальніцы і іншыя. Адключаць ацяпленне на гэтых аб'ектах плануюць пачаць 24 красавіка.