29 жніўня на небе ўзыдзе супермесяц
Жыхары Беларусі, як і многія іншыя насельнікі Зямлі, сёння ноччу стануць сведкамі рэдкага відовішча — на небе ўзыдзе супермесяц. Усяго ў 2015 годзе гэта з’ява адбудзецца тройчы.
Спадарожнік Зямлі будзе большы і ярчэйшы, чым звычайна. Гэты феномен прынята называць „супермесяцам”, хоць у навуцы такога тэрміна не існуе.
Лепш за ўсё, кажуць эксперты, глядзець на супермесяц на фоне жывапіснага пейзажу. «Для назірання відовішча астраномы рэкамендуюць выбраць пляцоўку, адкуль добра бачная ўсходняя частка неба — на пустэльным гарызонце месяцовая ілюзія не спрацуе», – тлумачыць супрацоўнік Маскоўскага планетарыя Яраслаў Турылаў.
Наступны супермесяц будзе назірацца 28 верасня гэтага года і супадзе з поўным месяцовым зацьменнем.
Паводле ТАСС